5 снежня, Душанбэ /БЕЛТА - Ховар/. Махмадшарыф Хакдод указамі прэзідэнта назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Таджыкістан пры статутных і іншых органах Садружнасці Незалежных Дзяржаў па сумяшчальніцтве.
Казідаўлат Каімдодаў указам прэзідэнта вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь у сувязі з адыходам на пенсію.