2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыме ўдзел у 22-й сустрэчы Савета міністраў замежных спраў дзяржаў - удзельніц АБСЕ, якая пройдзе 3-4 снежня ў Бялградзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
"Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі выступіць на пленарным пасяджэнні міністэрскай сустрэчы АБСЕ з выкладаннем падыходаў краіны па тэматыцы еўрапейскай бяспекі", - праінфармавалі ў МЗС.
Запланаваны таксама двухбаковыя сустрэчы Уладзіміра Макея з кіраўнікамі шэрага дэлегацый дзяржаў-удзельніц.
У фокусе ўвагі СМЗС АБСЕ будуць пытанні ўрэгулявання канфлікту ва Украіне, барацьбы з тэрарызмам і ролі АБСЕ ў пераадоленні міграцыйнага крызісу ў Еўропе.