17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся сёння з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур з нагоды завяршэння яе дыпламатычнай місіі ў нашай краіне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-амерыканскіх адносін. Уладзімір Макей падзякаваў Джэніфер Мур за яе ўклад у развіццё двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і ЗША і ўручыў амерыканскаму дыпламату нагрудны знак узнагароды органаў дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь "Партнёрства".