Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Сак 2018

Макей у час візіту ў Вялікабрытанію правёў сустрэчы з Джонсанам і прынцам Майклам Кенцкім

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей у час візіту ў Вялікабрытанію правёў шэраг сустрэч, паведамляецца ў твітар-акаўнце пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

У дыпмісіі ўдакладнілі, што кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства сустрэўся з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам і членам брытанскай каралеўскай сям'і прынцам Майклам Кенцкім.

Раней Уладзімір Макей правёў перагаворы з дзяржаўным міністрам па гандлёвай палітыцы Міністэрства знешняга гандлю Вялікабрытаніі Грэгам Хэндсам. Бакі абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях узаемадзеяння ў гэтай сферы паміж урадамі дзвюх краін. Акрамя таго, міністр сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця П'ерам Хейлбранам.

Як паведамлялася, Уладзімір Макей знаходзіцца ў Вялікабрытаніі з планавым рабочым візітам, які рыхтаваўся больш за паўгода. У праграме - сустрэчы кіраўніка МЗС Беларусі ў Форын-офісе, Міністэрстве знешняга гандлю, брытанскім парламенце, з членамі каралеўскай сям'і, а таксама шэраг іншых мерапрыемстваў.

У верасні 2017 года адбыўся візіт у Беларусь дзяржаўнага міністра па справах Еўропы і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі Алана Дункана. Ён быў прыняты кіраўніком дзяржавы, адбыліся перагаворы з міністрам замежных спраў. Бакі канстатавалі канструктыўны характар абмеркаванняў, якія адбыліся, намецілі шляхі далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Апошнія гады Вялікабрытанія з'яўляецца адным з вядучых эканамічных партнёраў Беларусі. Як адзначаецца на сайце беларускага дыппрадстаўніцтва ў Вялікабрытаніі, па экспарце беларускіх тавараў Вялікабрытанія апошнія некалькі гадоў устойліва займае трэцяе месца пасля Расіі і Украіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі