Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Лют 2015

Макей у час візіту ў Сірыю паабяцаў садзейнічанне постканфліктнаму адраджэнню сірыйскай эканомікі

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 8-9 лютага наведаў з афіцыйным візітам Сірыю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час візіту адбыліся сустрэчы з Прэзідэнтам Башарам Асадам, прэм'ер-міністрам Ваілем аль-Халякі, міністрам замежных спраў і па справах эмігрантаў Валідам аль-Муалемам, вярхоўным муфтыем Сірыі Ахмадам Бадр эд-Дзінам Хасунам, прадстаўнікамі сірыйскіх дзелавых колаў. Абмеркаваны стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, кааперацыйнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай сферах, пытанні ўзаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне, у тым ліку па сітуацыі ў Сірыі і рэгіёне. Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Перададзена таксама пасланне ад імя Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнту Сірыі Башару Асаду.

"У час перагавораў выказана падтрымка сірыйскага народа ў барацьбе супраць замежнага ўмяшання і тэрарызму. Адзначана прыхільнасць да далейшага развіцця ўсебаковага беларуска-сірыйскага супрацоўніцтва, намер Беларусі садзейнічаць постканфліктнаму адраджэнню сірыйскай эканомікі. Асноўнай тэмай у ходзе сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Сірыі стала абмеркаванне шляхоў пашырэння ўзаемнага гандлю і інвестыцыйнага супрацоўніцтва", - праінфармавалі ў МЗС.

У час удасканалення дагаворна-прававых асноў узаемадзеяння падпісана пагадненне паміж урадамі дзвюх краін аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах, пагадненне паміж Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Беларусі і Міністэрствам мясцовага кіравання Сірыі аб супрацоўніцтве ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, пратакол аб абмене ратыфікацыйнымі граматамі дагавора аб прававой дапамозе па грамадзянскіх і крымінальных справах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі