14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 14-15 мая наведае з рабочым візітам Браціславу (Славакія) для ўдзелу ў штогадовай сустрэчы міністраў замежных спраў Вышаградскай групы (Венгрыя, Польшча, Славакія, Чэхія) і краін - удзельніц ініцыятывы "Усходняе партнёрства". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У час візіту таксама запланаваны двухбаковыя перагаворы кіраўніка МЗС з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Міраславам Лайчакам.