21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сёння сустрэчу з прадстаўнікамі экспертнай супольнасці Беларусі, якія займаюцца міжнароднай праблематыкай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
"Адбылося абмеркаванне актуальных пытанняў знешняй палітыкі Беларусі, яе прыярытэтаў, праблемных пытанняў, існуючых выклікаў і пагроз", - расказалі ў міністэрстве.
Акрамя таго, у МЗС адзначылі, што ўдзельнікі мерапрыемства выказалі зацікаўленасць у стварэнні рэгулярнага фармату ўзаемадзеяння МЗС і прадстаўнікоў экспертнай супольнасці, у правядзенні такіх сустрэч на рэгулярнай аснове.