11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 11 красавіка сустрэўся з дэлегацыяй на чале з памочнікам адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці Брокам Бірманам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферах развіцця малога і сярэдняга бізнесу, турызму і культуры.