30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 30 жніўня сустрэўся з паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Жаклін Перкінс у сувязі з уручэннем ёю копій даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
На сустрэчы бакі разгледзелі актуальныя пытанні беларуска-брытанскага супрацоўніцтва, сітуацыю ў рэгіёне.
Уладзімір Макей пажадаў Жаклін Перкінс цікавай і плённай працы ў Беларусі.