Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Ліп 2016

Макей: Размяшчэнне войскаў НАТА ў суседніх краінах не з'яўляецца прамой пагрозай бяспецы Беларусі

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Размяшчэнне дадатковых войскаў НАТА ў суседніх краінах не з'яўляецца прамой пагрозай бяспецы Беларусі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгардсам Рынкевічсам, паведамляе БЕЛТА.

"Што датычыцца перспектыў размяшчэння новых кантынгентаў войскаў НАТА ў Прыбалтыйскіх краінах і Польшчы, зразумела, мы не вітаем размяшчэнне дадатковых воінскіх кантынгентаў на тэрыторыі нашых суседніх краін. Мы можам зразумець логіку нашых партнёраў, чаму яны гэта робяць, хоць не падтрымліваем гэтыя захады, - сказаў Уладзімір Макей. - Мы не разглядаем гэта як прамую пагрозу нашай бяспецы. Мы разглядаем гэта як пэўныя выклікі ў ваеннай сферы, на якія мы павінны таксама нейкім чынам адрэагаваць".

Разам з тым міністр адзначыў, што Беларусь не такая вялікая краіна, якая павінна прымаць нейкія радыкальныя меры па нарошчванні свайго ваеннага патэнцыялу ў адказ на гэтыя дзеянні, аднак дзяржава будзе сачыць за развіццём сітуацыі. "Самае важнае цяпер, як нам здаецца, не зацыклівацца на тым, каб нарошчваць узбраенне па адзін і другі бок граніцы і тым самым садзейнічаць далейшаму росту ваеннай напружанасці. Трэба цяпер арганізаваць (і як мага хутчэй) прамы і адкрыты дыялог паміж усімі зацікаўленымі бакамі: паміж НАТА і Расіяй, паміж НАТА і Беларуссю, паміж асобнымі краінамі - членамі НАТА і Расіяй, паміж асобнымі краінамі - членамі НАТА і Беларуссю", - лічыць дыпламат.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, гэта неабходна, каб здымаць недавер, які можа ўзнікнуць з-за таго, што той ці іншы бок робіць пэўныя захады. "Прамы дыялог неабходны і для таго, каб своечасова адрэагаваць на нейкія непрадбачаныя негатыўныя сітуацыі, звязаныя з пытаннямі бяспекі", - растлумачыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі