10 кастрычніка, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне аб узроўні ўдзелу беларускага боку ў саміце "Усходняга партнёрства", які запланавана правесці ў Бруселі ў лістападзе, будзе прынята ў свой час. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
"Зразумела, мы будзем аналізаваць усе акалічнасці. У бліжэйшы час да нас (у Беларусь. - Заўвага БЕЛТА) плануюцца візіты высокапастаўленых дзеячаў Еўрапейскага саюза", - сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Уладзімір Макей адзначыў, што, паводле існуючай інфармацыі, запрашэнні на саміт "Усходняга партнёрства" накіраваны ўсім дзяржавам-удзельніцам. "Накіравана (запрашэнне. - Заўвага БЕЛТА) і беларускаму боку", - дадаў ён.