30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў копіі даверчых грамат у Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Арменіі ў Беларусі Разміка Хумарана, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця двухбаковых беларуска-армянскіх адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, актывізацыя ўзаемадзеяння Мінска і Ерэвана на міжнародных пляцоўках, а таксама перспектывы рэалізацыі ўзаемавыгадных сумесных праектаў.