Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Кст 2015

Макей прыме ўдзел у сумесным пасяджэнні калегій МЗС Беларусі і Расіі 26-27 кастрычніка

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 26-27 кастрычніка зробіць рабочы візіт у Расію. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства прыме ўдзел у сумесным пасяджэнні калегій МЗС Беларусі і Расіі. Аб гэтым сёння журналістам заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час пасяджэння будуць падведзены вынікі выканання праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2014-2015 гады. "Бакі абмяркуюць шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва паміж краінамі на двухбаковай аснове, а таксама на міжнароднай арэне, у тым ліку на пляцоўцы ААН у кантэксце 70-годдзя арганізацыі, намецяць сумесныя арыенціры для развіцця еўразійскай інтэграцыі", - праінфармаваў Дзмітрый Мірончык.

Чакаецца, што будзе прынята праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі краін СД на 2016-2017 гады. "Гэты дакумент прадугледжвае канкрэтныя мерапрыемствы, накіраваныя на далейшае ўмацаванне саюзных адносін паміж нашымі краінамі, абарону і пашырэнне інтарэсаў Беларусі і Расіі ў сусветнай супольнасці, забеспячэнне спрыяльных знешніх умоў для сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін", - адзначыў прэс-сакратар.

У час візіту Уладзімір Макей сустрэнецца з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. У ходзе сустрэчы будуць абмеркаваны ключавыя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, у тым ліку ў міжнародных арганізацыях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі