19 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір
Макей прыме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін - удзельніц ініцыятывы Еўрапейскага саюза "Усходняе партнёрства". Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае БЕЛТА.Пасяджэнне СМЗС "Усходняга партнёрства" пачынаецца сёння ў Люксембургу.
Праграма "Усходняга партнёрства", накіраваная на збліжэнне ЕС з шасцю ўсходнімі краінамі - Беларуссю,
Азербайджанам, Арменіяй, Грузіяй, Украінай і Малдовай, стартавала ў 2009 годзе на саміце ў Празе.