Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Врс 2017

Макей прымае ўдзел у тыдні высокага ўзроўню сесіі Генасамблеі ААН

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей прымае ўдзел у тыдні высокага ўзроўню 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным твітар-акаўнце Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН, паведамляе БЕЛТА.

У агульнапалітычнай дыскусіі ўдзельнічаюць больш як 130 кіраўнікоў дзяржаў і звыш 100 міністраў замежных спраў. На працягу пяці дзён лідары краін і палітыкі будуць абмяркоўваць пытанні прадухілення і ўрэгулявання канфліктаў, барацьбы з наступствамі змянення клімату, сацыяльна-эканамічнага развіцця і іншыя глабальныя праблемы сучаснасці.

На працягу тыдня на трыбуну Генасамблеі па чарзе паднімуцца прадстаўнікі 193 дзяржаў - членаў ААН, Ватыкана і Палесціны, надзеленых статусам наглядальнікаў пры сусветнай арганізацыі, а таксама Еўрапейскага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі