Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Крс 2017

Макей: Правядзенне сесіі ПА АБСЕ ў Мінску будзе садзейнічаць умацаванню пазіцый Беларусі на міжнароднай арэне

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правядзенне сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) у ліпені бягучага года ў Мінску будзе садзейнічаць умацаванню пазіцый Беларусі на міжнароднай арэне. Аб гэтым гаворыцца ў артыкуле міністра замежных спраў Уладзіміра Макея ў часопісе "Беларуская думка", прысвечаным 25-годдзю знешняй палітыкі незалежнай Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Беларусь традыцыйна актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ. Заканамерным вынікам стала рашэнне ўпершыню правесці чарговую сесію Асамблеі ў Мінску ў ліпені 2017 года, - адзначаецца ў артыкуле. - Маштабнае мерапрыемства будзе садзейнічаць умацаванню пазіцый нашай краіны ў межах АБСЕ і на міжнароднай арэне. І мы вельмі сур'ёзна нацэлены на яго максімальна субстантыўнае правядзенне".

У артыкуле падкрэсліваецца, што для Беларусі пляцоўка АБСЕ, прынамсі ў бліжэйшай перспектыве, застанецца вельмі важным каналам давядзення пазіцыі і інструментам пашырэння знешнепалітычных ініцыятыў, развіцця крытычнага дыялогу з Еўрасаюзам і ЗША, прыцягнення міжнароднага экспертнага садзейнічання ў інтарэсах краіны.

Уладзімір Макей таксама звярнуў увагу на ўзмацненне сусветнай канкурэнцыі за фактары вытворчасці: энергетычныя, сыравінныя, харчовыя, водныя рэсурсы, інавацыі і кваліфікаваныя кадры. "І ў гэтых няпростых умовах, на геапалітычным "разломе" паміж Усходам і Захадам, Беларусь прадэманстравала здольнасць заставацца дзяржавай з устойлівай грамадска-палітычнай сістэмай, якая адэкватна рэагуе на новыя выклікі і пагрозы, эфектыўна адаптуецца да знешніх фактараў, - гаворыцца ў артыкуле. - Важнейшым дасягненнем перыяду незалежнасці стала рэалізацыя прынцыпу шматвектарнасці беларускай знешняй палітыкі. Хоць і з Усходу, і з Захаду нас настойліва падштурхоўвалі да так званага канчатковага геапалітычнага выбару. Мы цярпліва тлумачым нашым партнёрам, што ў Беларусі ёсць свае ўласныя нацыянальныя інтарэсы, якім не адпавядае замыканне на якім-небудзь адным напрамку. І шматвектарнасць выбрана як аптымальны прынцып развіцця дзяржавы, які прадугледжвае планамерную выпрацоўку ўнутраных і знешніх умоў для пабудовы множнасці геапалітычных апор".

Беларусь нацэлена на ўмацаванне супрацоўніцтва з усімі суседзямі і імкнецца пазітыўна збалансаваць свае інтарэсы паміж рознымі полюсамі сілы, развіваць адносіны і з Усходам, і з Захадам, і з Поўднем, і з Поўначчу настолькі глыбока, наколькі гэта магчыма, але не на шкоду каму-небудзь і не за кошт каго-небудзь. "Наша краіна заўсёды прапануе дыялог тым, хто гатовы будаваць адносіны з Беларуссю на раўнапраўнай аснове, без дыктату і прымушэння", - падкрэсліваецца ў артыкуле.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі