Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Чэр 2015

Макей правядзе перагаворы з кіраўніком МЗС Грузіі ў Мінску 29 чэрвеня

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правядзе перагаворы з міністрам замежных спраў Грузіі Тамар Беручашвілі 29 чэрвеня на палях нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў міністэрстваў замежных спраў краін - удзельніц ініцыятывы "Усходняе партнёрства". Аб гэтым сёння паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч сустрэнецца з першым намеснікам кіраўніка МЗС Украіны Наталляй Галібарэнка.

У парадак дня нефармальнай сустрэчы ўключаны пытанні бягучага стану і перспектыў далейшага развіцця "Усходняга партнёрства" ў кантэксце вынікаў чацвёртага саміту, які прайшоў 21-22 мая 2015 года ў Рызе.

Як паведамлялася, пад старшынствам Беларусі 29 чэрвеня ў Мінску пройдзе пяты раўнд нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін - удзельніц "Усходняга партнёрства", які будзе ўключаць два мерапрыемствы: сустрэчу міністраў па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і сустрэчу міністраў замежных спраў краін - удзельніц "Усходняга партнёрства". Некаторыя краіны будуць прадстаўлены не міністрамі, а іх намеснікамі.

Акрамя кіраўнікоў прыродаахоўных ведамстваў краін-партнёраў у сустрэчы міністраў па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя прымуць удзел еўракамісар па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні Ёханес Хан, еўракамісар па навакольным асяроддзі, марской палітыцы і рыбалоўстве Кармэну Вела і дзяржаўны сакратар міністэрства навакольнага асяроддзя і рэгіянальнага развіцця Латвіі Гунціс Пукіціс.

Прыняцце якіх-небудзь падагульняючых дакументаў або заяў не прадугледжваецца. Але пры гэтым 29 чэрвеня ў Мінску пройдуць дзве прэс-канферэнцыі: міністраў (намеснікаў) па пытаннях навакольнага асяроддзя і кіраўнікоў (намеснікаў) міністэрстваў замежных спраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі