19 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Традыцыйная штогадовая сустрэча міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з акрэдытаванымі ў Беларусі ганаровымі консуламі замежных дзяржаў прайшла 18 студзеня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
На сустрэчы ганаровыя консулы былі праінфармаваны аб выніках знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, выніках развіцця ў 2017 годзе шматпрофільнага супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі. Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця ўзаемадзеяння ў 2018 годзе, а таксама прадметна разгледзелі практычныя пытанні паўсядзённай дзейнасці ганаровага консульскага корпуса.
Ганаровы консул - гэта асоба, якая не знаходзіцца на дзяржаўнай службе, якой Міністэрства замежных спраў адпаведнай краіны па ўзгадненні з дзяржавай знаходжання даручае выкананне асобных консульскіх функцый на тэрыторыі гэтай дзяржавы. Асноўнымі функцыямі ганаровага консула з'яўляюцца абарона правоў і інтарэсаў краіны, якая яго назначыла, яе юрыдычных і фізічных асоб у сваёй консульскай акрузе, садзейнічанне развіццю дружалюбных адносін краіны, якая назначыла, з дзяржавай знаходжання, пашырэнню двухбаковых гандлёвах, эканамічных, культурных і навуковых сувязей.
У Беларусі цяпер акрэдытаваны 31 ганаровы консул, які прадстаўляе 30 замежных дзяржаў.