2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з дырэктарам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Матэа Мекачы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Як паведамлялася, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства знаходзіцца з візітам у Швецыі. Там ён 2-3 снежня прыме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў АБСЕ. У час візіту ва Уладзіміра Макея запланаваны таксама двухбаковыя сустрэчы з калегамі, міністрамі замежных спраў шэрага замежных дзяржаў, кіраўніцтвам АБСЕ.