20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей будзе прадстаўляць Беларусь на саміце "Усходняга партнёрства" ў Рызе. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.
"У адпаведнасці з рашэннем кіраўніка дзяржавы Беларусь на саміце "Усходняга партнёрства" ў Рызе будзе прадстаўляць міністр замежных спраў Уладзімір Макей", - сказаў прэс-сакратар.
Рыжскі саміт "Усходняга партнёрства" адбудзецца 21-22 мая. Некалькі дзён таму Уладзімір Макей прыняў удзел у сустрэчы міністраў замежных спраў краін Вышаградскай групы і ініцыятывы "Усходняе партнёрства". Сустрэча была прысвечана падрыхтоўцы рыжскага саміту. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі перспектывы дзейнасці УП, магчымасці наладжвання дыялогу паміж ЕС і Еўразійскім эканамічным саюзам, іншыя аспекты агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва.
Уладзімір Макей прадставіў пазіцыю Беларусі адносна "Усходняга партнёрства", акцэнтаваўшы неабходнасць неканфрантацыйнага, прагматычнага падыходу да правядзення рыжскага саміту УС.