3 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Перагаворны працэс аб далучэнні Беларусі да СГА атрымаў новы імпульс. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння на адкрыцці першай канферэнцыі ганаровых консулаў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў кіраўніка знешнепалітычнага ведамства, у гэтым напрамку беларускім бокам праведзена вялікая работа. "На працягу кароткага часу мы будзем гаварыць аб перагаворным працэсе як завершаным", - сказаў Уладзімір Макей.
На сустрэчы з ганаровымі консуламі абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў, звязаных у тым ліку з пашырэннем гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязей Беларусі з замежнымі дзяржавамі.