13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову са спецыяльным прадстаўніком Еўрапейскага саюза па правах чалавека Эйманам Гілмарам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
"Субяседнікі абмеркавалі тэматыку беларуска-еўрапейскага ўзаемадзеяння ў сферы правоў чалавека і меры, якія прымаюцца для барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі", - расказалі ў МЗС. У час размовы гаворка таксама ішла аб перспектывах супрацоўніцтва па лініі АБСЕ.
"Уладзімір Макей адзначыў, што Беларусь на пастаяннай аснове абмяркоўвае ва ўзаемапаважлівым духу тэматыку правоў чалавека з ЕС і ЗША і мае намер прадаўжаць гэту практыку", - праінфармавалі ў МЗС.