11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочы візіт ва Украіну міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея пачнецца 12 жніўня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У час перагавораў з міністрам замежных спраў Украіны Паўлам Клімкіным і іншых сустрэч адбудзецца абмеркаванне ўсяго спектра пытанняў беларуска-ўкраінскіх адносін у гандлёва-эканамічнай і палітычнай сферах, узаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый.
Таксама плануецца абмеркаваць ход перагаворнага працэсу па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.