31 мая, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей наведае Расію з рабочым візітам 4-5 чэрвеня і правядзе перагаворы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым. Аб гэтым паведаміла сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.
"Па запрашэнні міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова 4-5 чэрвеня Расію з рабочым візітам наведае кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, - сказала дыпламат. - У рамках візіту адбудуцца перагаворы кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства са сваім беларускім калегам".