9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 14-15 лістапада па запрашэнні міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова зробіць візіт у Маскву. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, паведамляе БЕЛТА.
Па выніках перагавораў міністры плануюць падпісаць праграму дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2018-2019 гады, а таксама план кансультацый паміж МЗС Расіі і Беларусі на 2018 год.