18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 18 ліпеня правёў сустрэчу з дэлегацыяй Еўрапейскага парламента, якая знаходзіцца ў Беларусі з візітам, на чале са старшынёй дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Багданам Здраеўскім. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"У ходзе сустрэчы адбылася адкрытая размова па самых "адчувальных" тэмах, уключаючы праблематыку правоў чалавека", - адзначылі ў МЗС.
Бакі абмяняліся пазіцыямі па ключавых пытаннях узаемадзеяння Беларусі з Еўрасаюзам і Еўрапейскім парламентам, у прыватнасці ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай і іншых сферах, а таксама абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне.