Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Крс 2018

Макей на СМЗС СНД прапанаваў намеціць шляхі ўзаемадзеяння па вострых міжнародных пытаннях

6 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння на адкрыцці пасяджэння СМЗС СНД у вузкім фармаце ў Мінску прапанаваў у даверным фармаце абмеркаваць ключавыя міжнародныя праблемы, якія закранаюць інтарэсы рэгіёна, і намеціць шляхі ўзаемадзеяння па найбольш вострых пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства прывітаў усіх і падзякаваў за ўдзел у рабоце Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. "Сёння мы праводзім першае пасяджэнне СМЗС у бягучым годзе і тым самым, можна сказаць, адкрываем палітычны сезон работы Садружнасці, - падкрэсліў Уладзімір Макей. - У сувязі з гэтым я хачу яшчэ раз падзякаваць расійскаму боку за эфектыўную работу, праведзеную ў перыяд старшынства Расіі ў СНД у мінулым годзе, а таксама пажадаць паспяховай і плённай дзейнасці нашым таджыкскім калегам, якія прынялі эстафету старшынства на бягучы год".

Міністр падкрэсліў, што сёння "насычаны і рознабаковы парадак дня, які ў тым ліку ўключае пытанні ўзаемадзеяння ў сферах бяспекі, барацьбы са злачыннасцю і процідзеяння міжнароднаму тэрарызму". "З улікам няпростай геапалітычнай сітуацыі і з рызыкамі дэстабілізацыі існуючых умоў міжнароднага ўзаемадзеяння ёсць магчымасць у даверным фармаце абмеркаваць ключавыя міжнародныя праблемы, што закранаюць інтарэсы нашага рэгіёна, і намеціць шляхі ўзаемадзеяння па найбольш вострых пытаннях", - прадоўжыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Ён таксама падкрэсліў, што СМЗС - гэта і падрыхтоўчы этап да маючага адбыцца пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў. Таму, паводле яго слоў, неабходна забяспечыць да сустрэчы прэзідэнтаў у Душанбэ фарміраванне ёмістага, але ў той жа час вельмі субстантыўнага парадку дня, што будзе з'яўляцца выкананнем патрабавання кіраўнікоў дзяржаў аб павышэнні эфектыўнасці работы вышэйшых органаў СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі