Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Май 2018

Макей: дыялог паміж ЕС і ЕАЭС выключыць барацьбу за сферы ўплыву ва Усходняй Еўропе

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыялог паміж Еўрапейскім саюзам і Еўразійскім эканамічным саюзам умацуе давер і выключыць барацьбу за сферы ўплыву ва Усходняй Еўропе. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на адкрыцці ў Мінску міжнароднага форуму "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Эканамічнае саперніцтва і гандлёвыя канфлікты - класічныя прычыны абвастрэння міжнародных адносін. Гэта мы наглядна бачым сёння, прыклады перад нашымі вачыма. Менавіта таму Беларусь з'яўляецца актыўным прыхільнікам дыялогу паміж еўразійскім і еўрапейскім інтэграцыйнымі працэсамі як сродку ўмацавання даверу і выключэння барацьбы за сферы ўплыву ва Усходняй Еўропе", - сказаў Уладзімір Макей.

На думку міністра, прагрэс у гэтым напрамку садзейнічаў бы развянчанню міфа аб несумяшчальнасці еўрапейскай і еўразійскай інтэграцыйных мадэлей.

"Стварэнне мірнай, уніфікаванай, узаемазвязанай і заснаванай на супрацоўніцтве эканамічнай прасторы ад Атлантычнага да Ціхага акіяна, ад Лісабона да Уладзівастока і далей да Шанхая здольна прынесці сур'ёзныя дывідэнды абодвум саюзам, абодвум фарматам і не ўваходзячым у іх краінам. Зразумела, што і тут нельга чакаць нейкага цуду, ні ў каго няма гатовых формул або завершаных праектаў. Але важна паступальнае, паслядоўнае нарошчванне ўзаемадзеяння", - падкрэсліў міністр.

Дакладна гэтак жа і наладжванне дыялогу паміж ваеннымі арганізацыямі - у прыватнасці, НАТА і АДКБ - садзейнічала б зніжэнню напружанасці на кантыненце, звярнуў увагу Уладзімір Макей. "Бо іншай рэальнасці, іншых інструментаў забеспячэння бяспекі на сёння проста няма. І калі нічога нельга адмяніць або змяніць, значыць, трэба працаваць з тым, што ёсць, а не ствараць уяўных праціўнікаў", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі