8 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь выступала і будзе выступаць супраць спроб надаць канфрантацыйны характар ініцыятыве "Усходняе партнёрства". Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках праведзеных сёння ў Маскве перагавораў з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы з Сяргеем Лаўровым зацікаўлена абмеркавалі развіццё "Усходняга партнёрства", - сказаў Уладзімір Макей. - Беларусь паслядоўна выступала і будзе выступаць супраць спробы надаць канфрантацыйны характар гэтай ініцыятыве".
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў дадаў, што бакі павінны не толькі пазбягаць з'яўлення новых раздзяляльных ліній у Еўропе, а наадварот сціраць ужо існуючыя. "Мы звярнулі ўвагу на тое, што сігналы, якія падае ЕАЭС па ўстанаўленні кантактаў з Еўрасаюзам, у ЕС успрымаюцца усё больш зацікаўлена", - сказаў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства.