Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Врс 2021

Макей: Беларусь традыцыйна нацэлена на развіццё канструктыўнага супрацоўніцтва з Ватыканам

Макей: Беларусь традыцыйна нацэлена на развіццё канструктыўнага супрацоўніцтва з Ватыканам
Фота МЗС

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з апостальскім нунцыем у Беларусі, архібіскупам Антэ Ёзічам. У час сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмеркавалі гуманітарнае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх дзяржаў у міжнародных арганізацыях. Уладзімір Макей пацвердзіў традыцыйную нацэленасць на далейшае развіццё канструктыўнага супрацоўніцтва з Ватыканам, расказалі ў міністэрстве.

"Падкрэслена непахіснасць афіцыйных падыходаў у адносінах да Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, недапушчальнасць распальвання рэлігійнай нецярпімасці і важнасць захавання ў краіне этнаканфесійнай згоды ў цэлым. У гэтым кантэксце не трэба надаваць ніякага значэння асобным, выключна суб'ектыўным, спробам намаляваць сітуацыю інакш", - адзначылі ў прэс-службе.

Субяседнікі дамовіліся і далей падтрымліваць адкрыты і транспарэнтны дыялог па ўсіх пытаннях, звязаных з актывізацыяй беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння і ўмацавання міжканфесійнай згоды.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі