10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія дэманструюць высокую дынаміку супрацоўніцтва. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у Маскве на сумесным пасяджэнні калегій МЗС Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА.
"У бягучым годзе Беларусь і Расія прадэманстравалі высокую дынаміку супрацоўніцтва. Інтэнсіўныя кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях, розныя фарматы міжурадавага, міжпарламенцкага і міжгаліновага ўзаемадзеяння даюць магчымасць падтрымліваць рэгулярны двухбаковы дыялог па ўсім спектры тэм. Гэты год стаў знакавым для развіцця саюзнага будаўніцтва. Праведзены вялікі аб'ём работы па падрыхтоўцы і ўзгадненні новага інтэграцыйнага пакета дакументаў", - адзначыў кіраўнік МЗС.
Кульмінацыяй стала зацвярджэнне адпаведных дакументаў на праведзеным 4 лістапада пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета. "Гэта сапраўды знакавыя дакументы. І гэта значыць, што ў бліжэйшы час саюзныя адносіны паміж нашымі дзяржавамі выйдуць на якасна новы ўзровень, перш за ўсё ў эканамічнай сферы", - падкрэсліў кіраўнік МЗС.
Паводле яго слоў, гэта асабліва важна, таксама з улікам высокіх тэмпаў росту двухбаковага тавараабароту, нягледзячы на пандэмію. "Пры захаванні такой тэндэнцыі мы не толькі адновім да канца 2021 года аб'ём узаемнага гандлю таварамі дакрызіснага 2019 года, але і перасягнём яго", - упэўнены Уладзімір Макей.
Ён адзначыў, што ў дыпламатычнай сферы задачай дзвюх краін з'яўляецца знешнепалітычнае суправаджэнне апошніх рашэнняў ВДС і Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. Размова ў тым ліку пойдзе аб выніках выканання бягучай праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі. Бакі падрыхтавалі новую такую праграму на 2022-2023 гады.
"Ва ўмовах усё большага палітычнага і санкцыйнага націску Захаду на нашы краіны Беларусь і Расія прадаўжаюць эфектыўна каардынаваць пазіцыі на міжнародных глабальных і рэгіянальных пляцоўках, пашыраць сумесныя ініцыятывы, аказваць ідзін аднаму палітычную і інфармацыйную падтрымку", - сказаў Уладзімір Макей.