Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Ліс 2020

Макей: аператыўны калегіяльны дыялог МЗС Беларусі і Расіі асабліва запатрабаваны ва ўмовах пандэміі

Макей: аператыўны калегіяльны дыялог МЗС Беларусі і Расіі асабліва запатрабаваны ва ўмовах пандэміі

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аператыўны калегіяльны дыялог міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі асабліва запатрабаваны ва ўмовах пандэміі каранавіруса. Такі пункт гледжання выказаў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння па выніках сумеснага пасяджэння калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага МЗС прывітаў "свайго калегу міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргея Лаўрова ў Мінску ў гэты няпросты для ўсяго свету і нашых краін час пандэміі каранавіруса".

Ён лічыць паказальным, што традыцыйная зверка знешнепалітычных гадзіннікаў - сумеснае пасяджэнне калегій - адбылася вочна. "У любой сям'і (дазволю сабе такое параўнанне) важна мець магчымасць адкрыта абмеркаваць нейкія пытанні, гледзячы адзін аднаму ў вочы. Сёння мы гэта і зрабілі - зразумела, з захаваннем усіх эпідэміялагічных прадпісанняў", - адзначыў Уладзімір Макей.

Па выніках праведзенага пасяджэння кіраўнік беларускага МЗС канстатаваў дружалюбны і канструктыўны характар узаемадзеяння паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Расіі. "Аб эфектыўнасці нашага супрацоўніцтва сведчаць сумесныя сістэмныя дакументы, узгодненая пазіцыя на міжнароднай арэне, узаемная падтрымка ў міжнародных арганізацыях, - сказаў ён. - Аператыўны калегіяльны дыялог двух міністэрстваў замежных спраў асабліва запатрабаваны ва ўмовах пандэміі каранавіруса".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі