4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок афіцыйна праінфармаваў амерыканскі бок аб адмене абмежаванняў на колькасць супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Мінску, якія дзейнічалі з 2008 года. Аб гэтым ішла размова сёння ў час сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з амерыканскай дэлегацыяй на чале з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Джорджам Кентам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Беларускі бок афіцыйна праінфармаваў амерыканскі бок аб адмене абмежаванняў на колькасць супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Мінску, якія дзейнічалі з 2008 года, і выказаў надзею на тое, што гэты крок будзе садзейнічаць далейшай нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі", - удакладнілі ў МЗС.
Бакі таксама абмеркавалі актуальны стан беларуска-амерыканскіх адносін і абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.