11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з членам брытанскай каралеўскай сям'і прынцам Майклам Кенцкім абмеркаваў пашырэнне беларуска-брытанскага супрацоўніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Сустрэча адбылася ў час рабочага візіту прынца Кенцкага ў Беларусь. "Бакі абмяняліся думкамі наконт перспектыў пашырэння беларуска-брытанскага супрацоўніцтва, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і культурнай сферах", - расказалі ў прэс-службе.