30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся сёння з амерыканскай дэлегацыяй на чале з намеснікам памочніка міністра абароны ЗША Майклам Карпентэрам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Бакі абмеркавалі стан беларуска-амерыканскіх адносін і магчымасці для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў ваеннай сферы, а таксама сітуацыю ў рэгіёне і свеце.
29 сакавіка адбылася сустрэча прадстаўніка Пентагона з міністрам абароны Беларусі Андрэем Раўковым. Бакі абмяняліся поглядамі па пытаннях міжнароднай бяспекі ў ваеннай сферы.