Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Лют 2017

Макей абмеркаваў з паслом Ізраіля мерапрыемствы ў сувязі з 25-годдзем беларуска-ізраільскіх дыпламатычных адносін

15 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 15 лютага сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ізраіля ў нашай краіне Алонам Шохамам у сувязі з уручэннем ім копій даверчых грамат. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

На сустрэчы абмеркаваны бягучы стан, а таксама перспектывы двухбаковых адносін. Акрамя таго, размова ішла аб мерапрыемствах, якія плануюцца бакамі ў сувязі з адзначаемым у 2017 годзе 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ізраілем.

Дасягнута таксама дамоўленасць аб прадаўжэнні актыўнага ўзаемадзеяння ў палітычнай, эканамічнай і культурнай галінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі