9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыняў пасла Латвіі ў Беларусі Эйнарса Семаніса, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы далейшага развіцця беларуска-латвійскага супрацоўніцтва, графік двухбаковых кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях. Уладзімір Макей таксама праінфармаваў пасла аб ходзе кампаніі па выбарах прэзідэнта.