20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 20 кастрычніка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя Алокам Ранджанам Джа. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся думкамі аб развіцці двухбаковага палітычнага дыялогу і актывізацыі кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях паміж Беларуссю і Індыяй. Субяседнікі ўдзялілі асаблівую ўвагу стану і перспектывам гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - праінфармавалі ў МЗС.
Міністр і пасол таксама абмеркавалі пандэмічную сітуацыю ў абедзвюх краінах, падкрэслілі неабходнасць узаемнага абмену вопытам у барацьбе з COVID-19.