11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 11 студзеня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Нарвегія ва Украіне і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Уле Тэр'е Хорпестадам у сувязі з уручэннем ім копій даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі беларуска-нарвежскіх адносін, тэматыку супрацоўніцтва па лініі Беларусь-ЕС, а таксама актуальныя пытанні рэгіянальнага парадку дня", - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве.