27 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызстана ў Мінску Кубанычбекам Амураліевым у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмеркавалі перспектывы далейшага развіцця беларуска-кыргызскіх адносін, уключаючы падрыхтоўку візітаў і правядзенне сумесных мерапрыемстваў па эканамічнай і гуманітарнай тэматыцы. Уладзімір Макей выказаў удзячнасць паслу Кыргызстана за актыўную работу па ўмацаванні адносін і пажадаў яму паспяховай работы на новай пасадзе.