18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір
Макей сустрэўся сёння ў Мінску з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС."Бакі абмеркавалі бягучы стан беларуска-амерыканскіх адносін і напрамкі іх далейшага развіцця", - расказалі ў ведамстве.