4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сёння сустрэчу з міністрам абароны Латвіі Раймандсам Бергманісам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Бакі абмеркавалі стан беларуска-латвійскіх адносін і магчымасці для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў ваеннай сферы, а таксама сітуацыю ў рэгіёне і свеце.