6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 7-8 снежня ў Вене прыме ўдзел у 24-й сустрэчы Савета міністраў замежных спраў дзяржаў - удзельніц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Уладзімір Макей выступіць на пленарным пасяджэнні, а таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч на палях мерапрыемства.
Пасяджэнне СМЗС з'яўляецца буйнейшым штогадовым мерапрыемствам АБСЕ, якое праводзіцца ў мэтах агляду бягучай сітуацыі ў рэгіёне Арганізацыі, ацэнкі яе дзейнасці і вызначэння задач на бліжэйшую перспектыву.