25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся сёння са спецыяльным прадстаўніком МЗС Кітайскай Народнай Рэспублікі па пытаннях рэфармавання сістэмы ААН Гаа Юйшэнам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмяняліся думкамі аб падыходах да праблематыкі рэформы сістэмы ААН, уключаючы рэформу Савета Бяспекі гэтай арганізацыі, абмеркавалі існуючыя складанасці на гэтым напрамку, а таксама намецілі шляхі магчымага ўзаемадзеяння.