15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння сустрэўся з рэзідэнтам-каардынатарам ААН, прадстаўніком ПРААН у Беларусі
Санака Самарасінха. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні правядзення ў Беларусі святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 70-й гадавіне заканчэння Другой сусветнай вайны і 70-годдзю з дня заснавання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Бакі акцэнтавалі таксама ўвагу на стане і перспектывах далейшага супрацоўніцтва Беларусі з ААН і Прадстаўніцтвам ААН/ПРААН у Мінску, у тым ліку ў галіне аказання міжнароднай тэхнічнай дапамогі.