22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У МЗС Беларусі сёння адбылася сустрэча міністра замежных спраў Уладзіміра Макей са спецыяльным прадстаўніком дзеючага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Марцінам Сайдзікам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
На сустрэчы абмеркавана дзейнасць кантактнай групы, яе тэматычных рабочых груп па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне, далейшае садзейнічанне беларускага боку ў арганізацыі работы групы.