18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і дакладчык па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Андрэа Рыгоні абмеркавалі сёння ў Мінску развіццё ўзаемадзеяння Беларусі з СЕ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
"Бакі абмеркавалі стан адносін і магчымыя напрамкі развіцця ўзаемадзеяння Беларусі з Саветам Еўропы і яго Парламенцкай асамблеяй", - праінфармавалі ў прэс-службе.