9 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся 8 чэрвеня ў Маскве са спікерам Дзярждумы Расіі, старшынёй Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Сяргеем Нарышкіным, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
"Бакі выказалі задавальненне ўзроўнем узаемадзеяння дзвюх дзяржаў на міжнароднай арэне, станам двухбаковага міжпарламенцкага дыялогу, - адзначылі ў прэс-службе. - Падкрэслена неабходнасць прадаўжэння супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх парламентарыяў у шэрагу міжнародных арганізацый. Таксама быў намечаны шэраг практычных мер па далейшым пашырэнні супрацоўніцтва Беларусі з міждзяржаўнымі аб'яднаннямі і міжнароднымі арганізацыямі, у якія яна не ўваходзіць, у тым ліку - БРІКС і ШАС".
Уладзімір Макей павіншаваў Сяргея Нарышкіна з паспяховым правядзеннем пад эгідай Федэральнага сходу Расіі Міжпарламенцкага форуму краін БРІКС, які адбыўся 8 чэрвеня ў Маскве.