22 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Па ініцыятыве амерыканскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвідам Хэйлам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
"Субяседнікі абмеркавалі актуальныя тэмы беларуска-амерыканскіх адносін, закранулі бягучыя пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня", - гаворыцца ў паведамленні.
Па просьбе амерыканскага боку Уладзімір Макей дэталёва праінфармаваў субяседніка аб нюансах прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі.