4 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння сустрэўся з намеснікам дзяржаўнага сакратара Святога Прастола па агульных пытаннях Джавані Анджэла Бечу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Візіт высокага госця прымеркаваны да афіцыйнага адкрыцця новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску і 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ватыканам, якое будзе адзначацца 11 лістапада.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні і асноўныя напрамкі далейшага развіцця беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння, некаторыя аспекты дзейнасці Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі. Адбыўся абмен думкамі аб выніках праведзенага ў Мінску пленарнага пасяджэння Савета канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы, у якім прынялі ўдзел больш як 40 кардыналаў і біскупаў.